Хітрая заглушка на сайце, атрыманне выгады ад недаступнасці сэрвісу
// 26th, 2009 // Интернет-магазин

Сайт на плановом ремонте. Но это временно.
Вось прадстаўце, ёсць у вас невялікі такі, хатні інтэрнэт-бізнэс. Прадаеце сабе спакойна праз інэт-вітрыну футболкі якія-небудзь, або іншую дробязь, зараз гэта не важна. І вось у адзін дзень трэба вам зачыніць сваю крамачку напрыклад на дзень, для прафілактыкі там, альбо абнаўленні вялікага.
І што ж атрымоўваецца, а атрымоўваецца што крама для прыкладу цэлыя суткі будзе не даступная, кліенты якія знаходзіць вас праз пошуковыя сістэмы убачаць якую-небудзь стандартную заглушку, пакрыўдзяцца і сыдуць да канкурэнтаў, а раптам ім там спадабацца і яны не вернуцца. Жах!
І вось тут выкарыстаем сваю кемлівасць і абарочваем ўсё гэта сабе ў выгаду.
Заглушка. Заглушкі бываюць трох відаў:
* Стандартная
* Са зваротнай сувяззю
* Апошні довад каралёў
Пры стандартнай заглушцы мы ўбачым звычайны тэкст пасярод экрана які паведамляе нам аб тым што сайт часова зачынены. Кліент зачыняе браўзэр, сыходзіць ад нас.
Пры заглушцы з зваротнай сувяззю мы просім яго ўвесці якую-небудзь кантактную інфармацыю, будзь то email або нумар icq. З плюсаў можна вылучыць тое, што мы атрымліваем кантакт кліента, і акрамя таго што мы яму паведамім калі аднавім працу, мы можам яшчэ і рассылаць рэкламныя прапановы. Добрым тонам лічыцца пытаць у патэнцыйнага кліента жаданне на атрыманне рэкламных прапаноў, у адваротным выпадку ліст будзем пазначана як спам, а крама атрымае дрэнную рэпутацыю.
Але тут ёсць адзін вялікі мінус. Калі карыстач аб нас не ведае, і паслугамі нашай крамы не карыстаўся, ён у большасці выпадкаў не пакіне свой кантакт, пазбягаючы магчымасці патрапіць ў спам базу.
Апошні довад каралёў.
Вось я і дайшоў да апошняга доваду каралёў, не, не войны – грошай. Любы пакупнік кахае свае грошы, і мае жаданне растацца з найменшай іх колькасцю. Дык вось, апошні выгляд заглушкі сумяшчае ў сабе акрамя стандартнай заглушкі з зваротнай сувяззю яшчэ і прапанову на атрыманне зніжкі пасля адкрыцця. Што мы робім ? Вешаем заглушку з абяцаннем даслаць на дадзеныя кліентам кантакты прома код па якім ён пасля адкрыцця атрымае не вялікую зніжку. Але ў нас усё яшчэ застаецца боязь кліента патрапіць у спам базу, а абяцанне зніжкі ад крамы, якую кліент бачыць першы раз у жыцці ўжо вельмі моцна падобна на жаданне спамераў займець email.
Але тут думка ізноў ідзе не зусім стандартная. Мы прапаноўваем патэнцыйнаму кліенту прома код проста так, без указання кантактнай інфармацыі, а пры ўказанні кантактаў абяцаем яшчэ больш смачны бонус.
Выснова. За той час што наша інтэрнэт-крама не працуе таксама можна атрымаць выгаду. Варта забыцца аб стандартных заглушках. Наша заглушка, арыентаваная на атрыманне прыбытку і кліенцкай базы нават калі мы не працуем павінна ўключаць у сябе:
- Паведамленне аб часавай недаступнасці
- Прапанова невялікай (хай будзе 5%) зніжкі без указання кантактнай інфармацыі
- Прапанова значнейшай (хай будзе 7%) зніжкі пры атрыманні прома кода на адзін з дадзеных кантактаў
- Форма, якая дае магчымасць паведаміць аб зніжцы сябрам і знаёмым
У мяне пры прыблізна за 20 гадзін недаступнасці крамы заказчыка атрымалася наступнае:
- па статыстыцы google analytics наведванне выраслі амаль у 2 разы
- колькасць новых наведванняў у адсоткавых суадносінах склала 36%
- агульны прома код, які выдаваўся без указання кантактаў, выкарыстоўваўся амаль 2 тысячы разоў
- у базе ~800 паштовых і icq кантактаў кліентаў
- з іх было выкарыстана амаль 600 унікальных кодаў, што дало магчымасць стварэння звязка «кантакты + набытыя тавары = інтэрасы кліента»
- невялікае інфармацыйнае эха па блогах
- страта грошай на зніжцы кампенсаваная павелічэннем абароту
- атрымаў прэмію -)
Мне эксперымент спадабаўся.
Данная статья «Грамотная заглушка для интернет магазина» доступна также на русском языке





Цікавы артыкул, насамрэч! Адзінае што хацеў бы – каб артыкул быў на беларускай: ствараем беларускі кантэнт разам. ^_^
Дзякую за прапанову. Пераклаў
http://wargot.com/be/xitrye-mysli/poluchenie-vygody-ot-nedostupnosti-servisa/
Так даже правильнее будет
_http://wargot.com/be/xitrye-mysli/poluchenie-vygody-ot-nedostupnosti-servisa/comment-page-1/