Дзяды на БеларусіНа Беларусі ў апошні тыдзень кастрычніка ці ў пачатку лістапада ўшаноўваюцца Дзяды (26 кастрычніка або 2 лістапада). Цэнтр „KRYŬJA” заклікае ўсіх тутэйшых людзей незалежна ад веравызнання пасля наведвання сямейных могілак на працягу тыдня з 29 кастрычніка па 6 лістапада арганізаваць у сваёй мясцовасці талаку па прыборцы і добраўпарадкаванні старажытных занядбаных могілак і курганоў.

У Менску талака плануецца ўдзень 2 лістапада (у сераду) на курганным могільніку ў раёне Чыжоўкі і таксама 5 лістапада (у суботу) для тых, хто не зможа далучыцца ў сераду.

Ахвотныя далучыцца і ўласнай працай ушанаваць далёкіх дзядоў, пішыце на наш адрас [email protected] Арганізатарам талакі з іншых рэгіёнаў у разе патрэбы мы можам даслаць спіс старажытных пахавальных помнікаў у вашай мясцовасці, якія ахоўваюцца дзяржавай і якія патрабуюць вашага дагляду.

Пакуль жыве памяць пра дзядоў будзе і край жыць.