Паважанае спадарства 2 сакавіка а 13 гадзіне Беларускі Дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае Вас на сапраўдную беларускую Масленіцу. Вас чакаюць гульні і забавы, народныя спевы і танцы, катанне на конях і гушканне на арэлях, кірмашовы тэатр, нават катанне з горкі на санях пры наяўнасці снега, а таксама гарачыя, духмяныя блінцы! Музей аб’яўляе конкурс для дзяцей на лепшую масленічную ляльку! Зацікавіліся? Даведкі Вы можаце атрымаць па тэлефонах: (017) 209-41-63 (017) 507-69-37 праграма: народныя, абрадавыя песні, карагоды вакол вогнішча ў выкананні гуртоў нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі “Верас”, “Гронка”, этнафанічнай суполкі БДУ культуры і мастацтваў, фальклорнага гурта “Цешча”
На працягу свята ў музее можна будзе пакаштаваць гарачых духмяных блінцоў – сімвала свята!