Штогод колькасць інтэрнэт-крам у Беларусі ў сярэднім павялічваецца на 100 аб'ектаў, паведаміў на прэс-канферэнцыі 19 сакавіка намеснік начальніка кіравання арганізацыі гандлю і паслуг Міністэрства гандлю Андрэй Новікаў. На сённяшні дзень у краіне зарэгістравана і працуе парадку 700 інтэрнэт-крам. Ён адзначыў, што гандаль у розніцу праз інтэрнэт-крамы падобны да гандлю па ўзорах. Для абароны спажыўцоў заканадаўствам усталявана, што раздробны інтэрнэт-гандаль можа ажыццяўляцца толькі праз сайт, зарэгістраваны на серверы ў Беларусі. Гандлёвая арганізацыя або індывідуальны прадпрымальнік абавязаныя падаць спажыўцу ўсю інфармацыю аб сваім юрыдычным адрасе, ліцэнзіі, аб таварах, паслугах, гарантыі. Даменнае імя павінна быць занесена ў ліцэнзію. А.Новікаў лічыць, што "развіццё інтэрнэт-крам будзе адбывацца праз пашырэння спектру прапанаваных тавараў". "Калі раней праз інтэрнэт-крамы ў асноўным прадаваліся кампутары, бытавая тэхніка, тэлефоны, то цяпер усё большае развіццё атрымалі крамы па продажы будматэрыялаў, дзіцячых тавараў, запасных частак і інш.". Акрамя гэтага значна павялічыўся таваразварот такіх крам. "У некаторых крам таваразварот вылічаецца двума-трыма сотнямі тысяч даляраў", — адзначыў А.Новікаў. На маю думку даволі слабы паказчык для Беларусі, да і якасць гэтых крам ня вельмі. Хаця навіна пра легальныя інет-крамы, а колькі іх нідзе не зарэгістраваных, жах. Ну нічога, дачакаюся практыкі і нарэшце дапрацую сваю сістэму кіравання крамамі у сеціве -))